Дзелавы стыль адзення - Брашевичская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Дзелавы стыль адзення

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе ва ўсіх тыпах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцам I-XI класаў неабходна прытрымлівацца дзелавога стылю адзення.

У 2023/2024 навучальным годзе ў Брашэвіцкай сярэдняй школе ўводзіцца школьная форма, пад якой разумеецца камплект адзення - камізэлька, штаны, спадніца (штаны) чорнага колеру, кашуля, блузка белая (светлых тонаў).

Узоры адзення дзелавога стылю зацвярджаюцца Каардынацыйнай радай па ўвядзенні адзення дзелавога стылю, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі.

Каталог одежды, обуви и кожгалантерейных изделий для учащихся учреждений общего среднего образования к началу 2023/2024 учебного года

Дзелавы стыль адзення - гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання вучнямі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Нашэнне адзення дзелавога стылю навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

 Дзелавы стыль выхоўвае ў школьнікаў пачуццё стылю, прывівае этыкет і стварае працоўны настрой, садзейнічае больш якаснаму працэсу атрымання і засваення ведаў. Гэта лагічна, бо строга апрануты дзіця будзе лепш сканцэнтраваны на вучобе, а не на сваім вонкавым выглядзе і абмеркаванні касцюмаў, кофтачак і джынсаў з аднагодкамі.

УВАГА!

• Нашэнне джынсаў, моцна абліпальных футболак з яркай аплікацыяй, хатняга адзення і вячэрніх убораў, моцна скарочаных спадніц у школе не дапускаецца.

• Спартыўныя касцюмы і абутак дарэчныя і неабходны толькі на ўроках фізічнай культуры і занятках спартовых секцый

• Хлопчыкі павінны быць акуратна падстрыжаныя.

• Дзяўчынкам рэкамендуецца насіць акуратныя прычоскі.

• Нельга хадзіць у школу з нядбайна распушчанымі валасамі, мець экзатычныя прычоскі.

• Не дапускаецца выкарыстанне яркага макіяжу, пірсінгу, тату, кідкай і буйной біжутэрыі і г.д.